ЗГО́ННА-НАГО́ННЫЯ З’Я́ВЫ,
перамяшчэнне водных мас пад уздзеяннем ветру з адной часткі мора, возера, вадасховішча, ракі ў другую і адпаведнае паніжэнне ўзроўню вады (згон) у падветранай частцы і павышэнне (нагон) — у наветранай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)